Ігар Варашкевіч: Любоў да Радзімы — не на цішотцы з Пагоняй

Your browser doesn’t support HTML5

12 лістапада вялікім канцэртам у сталічным Prime Hall 25-гадовы юбілей адзначае гурт «Крама». За прамінулыя чвэрць стагодзьдзя калектыў перажыў усе імаверныя выпрабаваньні, але засьведчыў сваю вернасьць блюзу і рок-н-ролу. «Людзі кардынальна мяняюць лад жыцьця, а я так ня ўмею. Нават шаржы, якія маляваў усё жыцьцё, сёньня ня ў радасьць. Мне проста ня сьмешна. Заўсёды ганарыўся сваім пачуцьцём гумару, а цяпер чамусьці не да сьмеху. Задзяўбла стабільнасьць. Самы добры час быў, калі была нестабільнасьць», — зь якім багажом падыйшоў да знакавай даты гуру беларускай музыкі Ігар Варашкевіч. Інтэрвію Свабоды.