Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў са зваротам у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.
«Мы і раней праходзілі праз напружаныя выбары, і заўсёды выходзілі мацнейшымі. Гэта робіць Амэрыку асаблівай... Кожны з нас мае ўладу выбраць свой шлях... І самае важнае — бачыць адзін у адным ня проста рэспубліканцаў або дэмакратаў, але суграмадзян амэрыканцаў, і зьвяртацца адно да аднаго з павагай і спачуваньнем... »- сказаў Абама. Відэазапіс звароту апублікаваў сайт BuzzFeed.
President Obama has a special #ElectionNight message for you: "No matter what happens, the sun will rise in the morning" pic.twitter.com/OPH39vqvHE
— BuzzFeed News (@BuzzFeedNews) November 9, 2016
Папярэднія лічбы паказваюць, што кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп набірае больш галасоў у нявызначаных штатах, чым прадказвалі апытаньні, і мае перавагу над кандыдаткай ад кіраўнічай Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.