На ўчастку, дзе галасаваў Трамп, затрымалі аголеных актывістак FEMEN. Відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Трамп прагаласаваў у Ню-Ёрку

У ЗША на адным з выбарчых участкаў у Нью-Ёрку на прэзыдэнцкіх выбарах прагаласаваў кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп.

Раней на гэтым участку былі затрыманыя дзьве актывісткі жаночага руху FEMEN, якія, агаліўшыся па пояс, трымалі ў руках плякаты зь лёзунгамі супраць Трампа, выкрыквалі споклічы супраць яго; на сьпіне ў іх маркерам быў намаляваны лягатып арганізацыі і надпіс «FEMEN USA».