З 25 лістапада беларусы змогуць наведваць Бразылію бязь візаў

25 лістапада 2016 году набывае моц бязьвізавы рэжым паміж Бразыліяй і Беларусьсю на турыстычныя паездкі да двух разоў на год агульным тэрмінам да 90 дзён.

Пра гэта паведамляецца на старонцы бразыльскай амбасады ў Беларусі.

Пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Бразыліі ад чэрвеня 2016 году аб узаемным скасаваньні візаў было ратыфікавана Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка.

Згодна з пагадненьнем, беларусам у Бразыліі і бразыльцам у Беларусі даецца ня больш за 90 дзён на год бязьвізавага знаходжаньня. Але ўрады краінаў могуць адмовіць замежнікам ва ўезьдзе альбо скараціць тэрміны знаходжаньня на сваёй тэрыторыі для «непажаданых» грамадзянаў.