Ці можа існуючая мадэль аднавіцца і пераадолець крызіс?

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Лукашэнка падчас апошняй прэс-канфэрэнцыі зноў даказваў, што будзе трымацца за старыя формы беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, і не прымае шмат якія праявы рынкавай эканомікі. Ці можа існуючая мадэль аднавіцца і пераадолець крызіс альбо яна асуджаная на стагнацыю? Якія ўнутраныя і замежныя чыньнікі могуць прымусіць кіраўніка Беларусі пайсьці на неабходныя перамены? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць эканамісты Барыс Жаліба і Леў Марголін. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў