Інтэрнэт-рэсурсы паведамляюць, што ў Турэччыне заблякаваныя Twitter, Facebook і WhatsApp 

Доступ да папулярных онлайн-сэрвісаў Twitter, Facebook і WhatsApp заблякаваны ў Турэччыне пасьля арышту 11 заканадаўцаў з асноўнай парлямэнцкай пракурдзкай сілы — Дэмакратычнай партыі народаў.

Як паведамляюць турэцкія інтэрнэт-рэсурсы, блякіроўка закранула ў першую чаргу мабільныя аплікацыі.

Карыстальнікі сацсетак таксама адзначаюць, што блякаваньне можа быць зьвязанае зь няўдалай ліпеньскай спробай дзяржаўнага перавароту.

Раней на гэтым тыдні назіральнікі паведамлялі аб поўным блякаваньні доступу да інтэрнэту на паўднёвым усходзе Турэччыны, дзе сканцэнтраванае курдзкае насельніцтва. Паводле дадзеных Turkey Blocks, без інтэрнэту на нейкі час засталіся 6 мільёнаў чалавек.