Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робэртам Райлі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаваньне патэнцыялу разьвіцьця гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША.
Адным з пытаньняў, узьнятых у ходзе гутаркі Ўладзімера Зіноўскага і Робэрта Райлі, стала рашэньне ЗША аб падаўжэньні рэжыму прыпыненьня санкцыяў у дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.
«Мы перакананыя ў тым, што поўная адмена існых санкцыяў ЗША паслужыла б больш дынамічнаму разьвіцьцю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначыў Зіноўскі.