Расейская тэнісістка Марыя Шарапава зьмясьціла на сваёй старонцы Instagram фота кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».
«Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. Перачытваю гэтую клясіку«, — піша Шарапава.
Гэты допіс выклікаў неадназначную рэакцыю падпісчыкаў спартсмэнкі.
У камэнтарах Алексіевіч называюць русафобкай, якая «ачарняе» Расею і «піша за грошы з-за мяжы».
«У гэтай Алексіевіч столькі жоўці і нянавісьці да Расеі, а Машы, аказваецца, падабаецца такая цудоўная пісьменніца», — пішуць карыстальнікі з Расеі.
Між тым, сустракаюцца камэнтары ў падтрымку — у тым ліку ад карыстальнікаў зь Беларусі. «Малайчына Марыя! Не зьвяртай увагi на расейскiх фашыстау», — пішуць яе падпісчыкі.
Як бачна па фота, Шарапава чытае кнігу Алексіевіч у ангельскім перакладзе. Пост Шарапавай таксама напісаны па-ангельску.
Бацькі 29-гадовай Марыі Шарапавай паходзяць з Гомелю. Сама спартсмэнка з 6 гадоў жыве ў ЗША.