Такія пляны выкладзены ў рэзалюцыі, прынятай у чацьвер Спэцыяльным камітэтам Генэральнай Асамблеі ААН на пасяджэньні ў Нью-Ёрку.
Рэзалюцыю прапанавалі прадстаўнікі Аўстрыі, Мэксыкі, Ірляндыі, Нігерыі, Паўночна-Афрыканскай рэспублікі і Бразыліі. У ёй гаворыцца, што выкарыстаньне ядзернай зброі можа прывесьці да «катастрафічных гуманітарных наступстваў». Галасаваньне па ініцыятыве можа адбыцца не наступным тыдні. Дакумэнт носіць рэкамэндацыйны характар.
Шэраг ядзерных дзяржаў, уключаючы Расею, ЗША, Францыю і Вялікабрытанію, выказаліся супраць рэзалюцыі. Іх прадстаўнікі заявілі, што пытаньне аб ядзерным раззбраеньні павінна разглядацца ў рамках ужо існуючай Дамовы пра нераспашчсюджаньне ядзернай зброі.