Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя зьдзейсьніла няўдалы запуск балістычнай ракеты


Паўночная Карэя 15 кастрычніка зьдзейсьніла няўдалы запуск балістычнай ракеты, паведаміла Міністэрства абароны ЗША.

Па інфармацыі Пэнтагона, Паўночная Карэя правяла выпрабаваньне ракеты сярэдняй далёкасьці «Мусудан». У Пхэньяне пакуль не пракамэнтавалі гэтае паведамленьне.

9 верасьня Паўночная Карэя правяла пятае і самае буйное выпрабаваньне ядзернай зброі. Савет Бясьпекі ААН паабяцаў распрацаваць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Пхэньяна. У жніўні ў Паўночнай Карэі прайшло некалькі выпрабаваньняў балістычных ракет, адна зь якіх выбухнула на старце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG