На Ямале разьбіўся верталёт з 22 пасажырамі на борце

На паўвостраве Ямал сёньня разьбіўся верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся 22 пасажыры і 3 чалавекі экіпажу, паведамляе ТАСС. Дакладная інфармацыя аб пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Сьледчы камітэт пачаў праверку па факце таго, што здарылася. Крыніцы агенцтвы паведамілі, што верталёт перавозіў нафтавікоў з Ванкору ў Новы Ўрэнгой.