Мікалай Лазавік адпраўлены ў адстаўку

Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і рэфэрэндумах Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Лазавіку 65 гадоў. Указ пра яго адстаўку Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка, паведамляе сайт president.gov.by.

Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 году. Хто будзе прызначаны на ягонае месца, пакуль невядома.