Танцы на касьцях

Крыстафэр Нэвінсан, “Шлях славы” (1917)

Забіты камандзір прарасейскіх сэпаратыстаў. Выбухоўка абарвала жыцьцё забойцы, спыніла змрочную біяграфію.

Бравыя камэнтатары навінных сайтаў і сацыяльных сетак стрэлілі радаснымі поклічамі і саркастычнымі заўвагамі на гэты конт. У інтэрнэт-прасторы пануе пачуцьцё гонару ды справядлівасьці. Гэткі баль падчас ліха, сьвята ў пэрыяд смутку. Некаторыя ўжо нават прынесьлі з крамы бутэлечку гарэлкі.

Вып’юць чарачку — і далей будуць зычыць ворагам трапляць у пасткі. Яны гатовыя зьбіраць крывавы ўраджай з усьмешкамі на тварах. А вы?

Кася Мазалеўская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org