Трамп прапанаваў Клінтан прайсьці тэст на наркотыкі перад дэбатамі

Трамп параўнаў кандыдатаў у прэзыдэнты са спартоўцамі, якія прымаюць допінг. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што і ён, і яго супэрніца на выбарах Гілары Клінтан перад наступнымі тэледэбатамі павінны прайсьці тэст на наяўнасьць наркотыкаў у крыві, паведамляе ВВС.


Выступаючы перад выбарцамі ў Нью-Гэмпшыры, Трамп выказаў здагадку, што Клінтан перад папярэднімі дэбатамі прымала нейкія прэпараты, таму што спачатку, паводле яго слоў, яна была ўся на ўзводзе, а ў канцы ледзь магла дайсьці да машыны.

«Я ня вельмі разумею, што зь ёй робіцца. У пачатку мінулых дэбатаў яе быццам напампавалі, а вось у канцы яна выглядала так, быццам прасіла звесьці яе са сцэны. Яна ледзь змагла самастойна дайсьці да машыны, — заявіў Трамп. — Мы як спартоўцы. Іх жа прымушаюць праходзіць тэсты на наркотыкі. Я думаю, што мы таксама павінны праверыцца на наркотыкі перад дэбатамі », - заявіў Трамп.
Заключныя тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША заплянаваны на 19 кастрычніка, яны пройдуць у Лас-Вегасе.

11 верасня Хілары Клінтан стала кепска на цырымоніі памяці ахвяр тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе, і яна сышла, не чакаючы завяршэньня мерапрыемства. Перад машынай у Клінтан падкасіліся ногі і яна ледзь ня ўпала. Памочнікі і ахова дапамаглі ёй сесьці ў аўтамабіль.
Афіцыйны прадстаўнік выбарчага штаба Клінтан заявіў тады, што кандыдат у прэзыдэнты перагрэліся і паехала ў кватэру дачкі. Асабісты лекар Клінтан Ліза Бардэк пазьней паведаміла, што ў экс-дзяржсакратара была дыягнаставана пнэўманія. Паводле яе слоў, Клінтан выпісалі антыбіётыкі, рэкамэндавалі адпачываць і скарэктаваць графік. У сувязі з гэтым Клінтан адмяніла шэраг заплянаваных мерапрыемстваў.