Сьмяротнік падарваў сябе ў Багдадзе: загінулі больш за 30 чалавек

Ілюстрацыйнае фота

Тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе ў цэнтры шыіцкага сходу ў Багдадзе: загінуў прынамсі 31 чалавек, параненых каля 30, паведамляе Reuters.

Тэракт адбыўся на рынку ў паўночным раёне Багдаду. Выбух прагрымеў ўсярэдзіне палаткі, напоўненай людзьмі, якія бралі ўдзел у шыіцкім рэлігійным рытуале ў дзень Ашура.