Пасольства Літвы пратэстуе супраць прэзэнтацыі кнігі расейскай журналісткі Галіны Сапожнікавай пра Літву ў Міляне.
Пра гэта інфармуе партал DELFI.
Кнігу расейскай журналісткі «Літоўская змова. Хто каму здрадзіў. Як забівалі СССР і што сталася з тымі, хто спрабаваў яго выратаваць» Літва называе паклёпніцкай.
Амбасада ўручыла лісты пратэсту арганізатарам прэзэнтацыі і адміністрацыі кнігарні. У іх падкрэсьліваецца, якую пагрозу для свабодных грамадзтваў нясе безадказная і прапагандысцкая літаратура.
Галіна Сапожнікава абвешчана ў Літве пэрсонай нон-грата.
Некалькі дзён таму прэзэнтацыя кнігі Сапожнікавай адбылася і ў Менску.