Кожны з нас неаднаразова чуў прыгожы штамп: «вайна ня скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат». Інтэрнэт прыпісвае яе расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву.
Гэтая фраза ды іншыя баявітыя словазлучэньні ўсё часьцей урываюцца ў наша жыцьцё. Нібыта рыхтуюць нас да суворых часоў. І хаця апошняя вялікая вайна скончылася ў 1945 годзе, выраз Суворава прымушае нас жыць у стане хранічнай мабілізацыі і агрэсіі да былых ворагаў. Замест таго, каб прыняць мір як найвялікшую каштоўнасьць.
Шукаць і перазахоўваць воінаў, каб аддаць ім апошнюю даніну памяці, неабходна. Але не як працяг самай зьнішчальнай вайны, а як урок памяці, як спробу прымірэньня.
Аляксей Чубат
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org