У парлямэнт Грузіі праходзяць толькі дзьве партыі

У парлямэнт Грузіі праходзяць толькі дзьве палітычныя сілы: кіроўная партыя «Грузінская мара» і апазыцыйная партыя Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух».

Паводле папярэдніх зьвестак, пасьля апрацаваньня 99,4% бюлетэняў «Грузінская мара» набірае 48,61 адсотка галасоў. А яе галоўны канкурэнт — партыя экс-прэзыдэнта Саакашвілі — 27,04% галасоў.

«Альянс патрыётаў Грузіі», які называюць прарасейскай сілай у краіне, не набраў неабходных для праходжаньня 5% галасоў.

Грамадзяне Грузіі абіралі на чатыры гады 150 дэпутатаў — 77 у партыйных сьпісах і 73 аднамандатнікі. Усяго ў выбарах прымала ўдзел 19 партыяў і шэсьць выбарчых блёкаў. За 73 месцы аднамандатнікаў змагалася 816 кандыдатаў.