Маці чатырох дзяцей: бацькі выдзяляюць сваім дзецям цукеркі, а я выдзяляла хлеб

Your browser doesn’t support HTML5

Сямʼя Натальлі Пазьняковай жыве ў вёсцы Копішча, што побач зь Менскам, у кватэры, якая мае статус сацыяльнага жыльля для шматдзетных семʼяў. Маці чатырох дзяцей працуе дворнікам у ЖЭСе і на свой працоўны даход памерам 280 рублёў гадуе дзяцей адна, без дапамогі родных ці сваякоў.