Прапанову адкінуць законапраект падтрымалі 352 дэпутаты, 58 галасавалі супраць гэтай прапановы.
Два тыдні таму гэты законапраект прайшоў першае чытаньне ў ніжняй палаце польскага парлямэнту. Яго падтрымалі дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасьць.
«Права і справядлівасьць падтрымлівае і будзе падтрымліваць ахову жыцьця, і зробіць у гэтым кірунку адпаведныя крокі, але — прадуманыя» — сказаў падчас сёньняшніх гарачых дэбатаў Яраслаў Качыньскі, лідэр гэтай партыі.
Днямі ў Варшаве і ў іншых гарадах Польшчы прайшлі шматтысячныя маніфэстацыі і страйкі жанчын супраць прыняцьця гэтага закону.
Паводле дзейнага закону, аборты ў Польшчы можна рабіць, калі цяжарнасьць пагражае жыцьцю або здароўю цяжарнай жанчыны; калі існуе вялікая імавернасьць незваротнага пашкоджаньня плоду або яго невылечнай хваробы; калі цяжарнасьць стала вынікам гвалту.