Акцыю зладзілі актывісты «Маладога фронту» і аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Раніцай быў затрыманы міліцыянтамі адзін з арганізатараў збору подпісаў Зьміцер Дашкевіч, ён на акцыю гэтак і не зьявіўся.
Пракаповіч: Мусіў прывезьці расьцяжку Пальчэўскі, але яго няма і мабільнік маўчыць. Відаць, як Дашкевіча затрымалі. pic.twitter.com/AuQQVilCRW
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
Таксама актывісты не дачакаліся Сяргея Пальчэўскага, які мусіў прывезьці зьбіральнікам подпісаў адмысловую расьцяжку, якая б інфармавала пра акцыю. Сяргей Пальчэўскі, паводле зьвестак «Маладога фронту», быў затрыманы на ўваходзе ў мэтро. Іншых зьбіральнікаў подпісаў міліцыянты не затрымлівалі і не заміналі імі падчас акцыі.
Студэнткі пазналі Някляева, паставілі подпісы, хаця ў іх было, што затрымалі іх сябра за бчб-сьцяг. pic.twitter.com/F1yRtOIK9r
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
У зборы подпісаў каля ўнівэрсаму «Цэнтральны» ўзялі ўдзел вядомыя асобы: пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт і палітык Уладзімер Някляеў, мастак Аляксей Марачкін.
Някляеў згадаў, як ў 90-ыя міліцыянты выціралі боты бчб-сьцягам, а цяпер баяцца. "Ужо мы нечага дамагліся!" pic.twitter.com/9oqQUNP79l
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
Марачкін: Лукашэнка прыйшоў да ўлады і пачалося цкаваньне бчб-сьцяга. Збор подпісаў патрэбны, каб абудзіць людзей. pic.twitter.com/AIgcihnMPK
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
У другой палове дня зьбіральнікі подпісаў перамясьціліся з ходнікаў у падземны пераход каля станцыі мэтро «Кастрычніцкая».
Студэнты кідалі пальцы, ці падпісвацца за сьцяг. Выпала "не", сышлі. Някляеў: Усё ж дзяўчыны ў нас сьмялейшыя. pic.twitter.com/5sWmHKFhIq
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
Паводле актывіста БХД Паўла Пракаповіча, за мінулыя 4 дні ў Менску было сабрана каля тысячы подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг.
Уладзімер адмыслова прыехаў, каб паставіць подпіс за наданьне бчб-сьцягу статус культурна- гістарычнай каштоўнасьці. pic.twitter.com/zVVTzVSqyH
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
«Гэтую лічбу мы плянуем у шмат разоў павялічыць, бо людзі падпісваюцца ахвотна і актыўна», — сказаў Свабодзе Павал Пракаповіч.
Далей актывісты маюць намер перадаць сабраныя подпісы гарадзкім уладам.