Для каго ў Ашгабадзе пабудавалі аэрапорт за 2 млрд даляраў

Your browser doesn’t support HTML5

У сталіцы Туркмэністану ўрачыста адкрыты новы футурыстычны аэрапорт у выглядзе сокала. У сярэдзіне - мармуровыя падлогі і ўсе выгоды для 17 млн. пасажыраў у год (столькі абслугоўваюць Бэрлін, Ванкувэр або маскоўскае Ўнукава). Але ў Туркмэністан прыяжджаюць толькі 100 тыс. турыстаў у год, і аэрапорт стаіць пусты.