У Лідзе затрымалі кандыдатаў, якія накіроўваліся ў Менск на акцыю

Валеры Мінец, архіўнае фота

Двух былых кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ Вітольда Ашурка (Дзятлаўская акруга) і Валера Мінца (Гарадзенская Занёманская акруга) затрымалі супрацоўнікі ДАІ на выезьдзе зь Ліды.

Ашурак і Мінец накіроўваліся ў Менск на акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў».

Іх трымаюць у Лідзкім РУУСе, бяруць тлумачэньні. Прычыны затрыманьня партыйцам не патлумачылі.