ФБР перадасьць СМІ частку запісаў допыту Гілары Клінтан аб электроннай пошце

Перадвыбарчы штаб Клінтан вітаў гэтае рашэньне.

ФБР плянуе перадаць зацікаўленым СМІ частку расшыфровак допыту Гілары Клінтан з нагоды скандалу вакол яе электроннай пошты, паведаміў у аўторак тэлеканал CNN.

ФБР, аднак, пакуль не плянуе публікаваць запісы допытаў памочнікаў Клінтан і матэрыялы сьледзтва.

Ужо ў сераду матэрыялы могуць быць перададзеныя СМІ, якія падалі афіцыйныя запыты ў адпаведнасьці з законам аб свабодзе інфармацыі.

Дырэктар ФБР Джэймс Комі заявіў у Кангрэсе, што допыт Клінтан не запісваўся, таму ведамства зможа падаць толькі яго кароткі пераказ.

Па дадзеных CNN, апроч здымкаў, ФБР прадставіць СМІ даклад аб’ёмам каля 30 старонак, які ведамства накіравала ў Міністэрства юстыцыі ў мінулым месяцы з рэкамэндацыяй не вылучаць крымінальных абвінавачваньняў супраць Клінтан, якая балятуецца ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Перадвыбарчы штаб Клінтан, які раней выказваў засьцярогі з нагоды апублікаваньня запісаў допыту, вітаў рашэньне аб іх перадачы СМІ.

Гілары Клінтан закідаецца, што яна ўжывала асабісты паштовы сэрвэр для службовай перапіскі на пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства.