Арыштавалі амэрыканца, які рыхтаваў замах на Абаму

Ілюстрацыйнае фота

ФБР арыштавала мужчыну ў штаце Масачусэтс, які зьбіраўся учыніць замах на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.

Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News.

40-гадовы Джозэф Гаргюла быў арыштаваны пасьля праведзеных у яго доме ператрусаў. У яго знайшлі арсэнал зброі. Паводле дадзеных ФБР, сачэньне за амэрыканцам вялося зь ліпеня 2016 году.

Гаргюла зьбіраўся забіць Абаму падчас яго адпачынку на Мартас-Він’ярд, дзе прэзыдэнт ЗША адпачываў разам са сваёй сям’ёй з 6 па 21 жніўня. Таксама Гаргюла неаднаразова заяўляў, што хоча расправіцца з праваахоўнікамі ЗША і мусульманамі.