«Коммерсантъ»: Расейскі газ для Беларусі патаньнее з 132 да 100 даляраў

Цяпер у разьліках ня будзе фігураваць даляр, а цана на газ зьнізіцца.

У прыватнасьці, як піша «Коммерсантъ», формула вызначэньня цаны газу цалкам зьменіцца, зь яе сыдзе даляравы складнік, і яна стане цалкам рублёвай, што зьнізіць рызыкі Беларусі, зьвязаныя з ваганьнем курсу даляра.

Як адзначае расейскае выданьне, цана на газ для Беларусі зьнізіцца зь цяперашніх 132 да 100 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.

Пры гэтым да 2025 году цана газу для Менску павінна ў сярэднім зраўняцца з коштам для расейскіх спажыўцоў, паколькі бакі дамовіліся, што падвышаючы каэфіцыент будзе паступова зьмяншацца і да 2025 году ён стане роўным адзінцы.