Пра гэта паведаміў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу. Яна абвешчаная з 25 па 31 жніўня і закране Паўднёвую, Заходнюю, Цэнтральную ваенныя акругі, Паўночны флёт, а таксама галоўныя камандаваньні ваенна-касьмічных сіл і ваенна-дэсантных войскаў.
Па словах Шайгу, будуць правераныя гатоўнасьць Паўднёвай ваеннай акругі разгарнуць у сьціснутыя тэрміны групоўкі войскаў для лякалізацыі крызысных сытуацый, а таксама ацэненая магчымасьць Заходняй і Цэнтральнай ваенных акругаў «нарасьціць намаганьні на паўднёва-заходнім стратэгічным напрамку».
У 2014-2015 гадах пасьля анэксіі Крыма і пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Расея правяла вялікую колькасьць раптоўных армейскіх праверак і вайсковых вучэньняў. Украінскія ўлады пасьля падобных манэўраў адзначалі рост колькасьці расейскіх войскаў на сваіх межах, а таксама абвастрэньне сытуацыі ў Данбасе. Краіны Захаду неаднаразова выказвалі занепакоенасьць у сувязі зь вялікай колькасьцю ваенных вучэньняў у Расеі.
Апошняя раптоўная праверка расейскай арміі праводзілася ў сярэдзіне чэрвеня.
У Расеі аб’яўленая раптоўная праверка боегатоўнасьці войскаў
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і міністар абароны Сяргей Шайгу назіраюць за ваеннымі вучэньнямі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў правесьці раптоўную праверку боегатоўнасьці Ўзброеных сіл Расеі.