Жаночае абразаньне: яго робяць шматлікім жанчынам у Дагестане. Відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя заклікае не калечыць дзяўчынак, многія зь якіх пасьля гэтай апэрацыі ня могуць атрымліваць задавальненьня ад палавога жыцьця. Але некаторыя муфтыі падтрымліваюць працэдуру «для барацьбы з распустай», а частка абрэзаных жанчын хочуць зрабіць тое ж самае з дочкамі.