У Харкаўскай вобласьці за 2,5 кілямэтры ад дзяржаўнае мяжы з Украінаю, наўпрост насупраць украінскіх памежных падразьдзяленьняў, Расея разгарнула як мінімум тры выведна-сыгналізацыйныя комплексы.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны абнародавала адпаведныя фотаздымкі, зробленыя ў часе маніторынгу лініі дзяржаўнае мяжы з дапамогай самалёта «Дайманд» на ўчастку Ўсходняй рэгіянальнай управы.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх памежнікаў, мабільныя пасты радыётэхнічнай выведкі, пэленгаваньня і радыётэхнічнай барацьбы зьявіліся ў момант, калі Расея пачала правакацыйныя мерапрыемствы на тэрыторыі часова акупаванага Крыму на пачатку жніўня.