Вольга Іпатава: Улада патрабавала, каб пісьменьнікі сталі на калені

Your browser doesn’t support HTML5

Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы – экс-старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Вольга Іпатава.