Вадзім Стральцоў заваяваў срэбра ў цяжкай атлетыцы. ФОТА

Цяжкаатлет Вадзім Стральцоў выйграў срэбраны мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра. У катэгорыі да 94 кг ён паказаў вынік 395 кг.

30-гадовы Вадзім Стральцоў нарадзіўся ў Касьцюковічах. Чэмпіён сьвету 2015 году.

Гэта трэці алімпійскі мэдаль зборнай Беларусі ў Рыё-дэ-Жанэйра. Напярэдадні золата заваяваў батуціст Уладзіслава Ганчарова і срэбра — цяжкаатлетка Дар’я Навумава.