Рада бясьпекі ААН абмяркуе напружанасьць паміж Расеяй і Ўкраінай

Крым, ілюстрацыйнае фота.

Рада бясьпекі ААН зьбярэцца ў Нью-Ёрку ў чацьвер на закрытае пасяджэньне для абмеркаваньня росту напружанасьці паміж Украінай і Расеяй. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.

Пасяджэньне будзе склікана на просьбу Ўкраіны, інфармуе Reuters.

Адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай рэзка абвастрыліся пасьля паведамленьняў ФСБ пра спробу «дывэрсіі» украінскай выведкі ў Крыме.

Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.