«Русский мир» у сядзібе Агінскага: бой крамлёўскіх курантаў замест палянэзу

Your browser doesn’t support HTML5

На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу палітыка, дыплямата і кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі ўсталяваны гадзіньнік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасьць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.