Улады 17 гадоў ня могуць знайсьці Юрыя Захаранку, але мёртвым яго не прызнаюць

Your browser doesn’t support HTML5

У траўні 1999 году Юры Захаранка па дарозе дадому быў выкрадзены і вывезены ў невядомым накірунку. Прайшло 17 гадоў. Хто выкраў беларускага апазыцыянэра - дагэтуль невядома. Але ўлады адмаўляюцца прызнаваць яго мёртвым і пазбавілі родных права распараджацца яго маёмасьцю.