Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы наведала Курапаты

Your browser doesn’t support HTML5

Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім наведала Курапаты. Палітыкі ўсклалі вянкі, запалілі сьвечкі і памаліліся каля крыжоў, усталяваных у памяць закатаваных палякаў, а таксама ўсіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.