У сырыйскай правінцыі Ідліб быў зьбіты расейскі верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся тры члены экіпажа і два вайскоўцы.
Такім чынам агульная колькасьць расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Сірыі, узрасла да 19.
Ідліб амаль цалкам кантралюецца сіламі апазыцыйных рэжыму Башара Асада ісламістаў.
Пакуль застаецца незразумелым, прадстаўнікі якой з груповак зьбілі верталёт.
Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Расеі, зьбіты верталёт вяртаўся на расейскую базу Хмэймі (Латакія) пасьля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў горад Алепа, дзе ўжо другі дзень узброеная апазыцыя вядзе наступ на пазыцыі ўрадавых войскаў, якіх падтрымлівае расейская авіяцыя.
Сырыйскія праваабаронцы і мясцовыя жыхары неаднаразова абвінавачвалі расейскі бок у бамбаваньнях жылых кварталаў Алепа.
Колькасьць расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Сырыі, узрасла да 19
Your browser doesn’t support HTML5
Відэа з месца падзеньня расейскага Мі-8