Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі зьбілі расейскі верталёт


Расейскі вайскова-транспартны верталёт Мі-8 быў зьбіты ў выніку абстрэлу зь зямлі ў сырыйскай правінцыі Ідліб, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расеі.

Паводле апошніх зьвестак, загінулі ўсе пяць чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Міністэрства абароны дадало, што верталёт вяртаўся на авіябазу Хмэймім пасьля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў горад Алепа.

Як паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, расейцы, якія знаходзіліся ў верталёце, загінулі гераічна, таму што «спрабавалі адвесьці машыну з тым, каб мінімізаваць ахвяры на зямлі».

Ніводная з ваюючых ў Сырыі груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за зьнішчэньне верталёта.

Як паведамляе тэлеканал Аль-Джазіра, расейскія вайсковыя самалёты 1 жніўня нанесьлі некалькі авіяўдараў у тым раёне, дзе быў зьбіты верталёт, аднак афіцыйнага пацьверджання гэтай інфармацыі няма.

Сырыйскія праваабаронцы і мясцовыя жыхары раней неаднаразова вінавацілі расейскую авіяцыю ў бамбаваньні жылых кварталаў Алепа, за які вядуцца баі паміж войскамі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада і аддзеламі ўзброенай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG