У Арменіі дзясяткі людзей параненыя ў сутыкненьнях з сілавікамі

Your browser doesn’t support HTML5

У сутыкненьнях паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Ерэване 29 ліпеня як найменей 20 чалавек атрымалі раненьні, паведамілі мэдыкі армянскай службе Радыё Свабода. Па іх дадзеных, у пацярпелых пераважна апёкі цела, два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.