Прэзыдэнт Алянд паабяцаў папу рымскаму гарантаваць бясьпеку францускіх цэркваў

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд пагутарыў па тэлефоне з папам рымскім Францішкам пасьля нападу на каталіцкую царкву ў прыгарадзе Руану.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на газэту «Фігаро», Алянд паабяцаў пантыфіку, што ўлады Францыі прымуць «усе меры для абароны цэркваў».

У выніку нападу на царкву ў горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ на поўначы Францыі быў забіты сьвятар і паранены яшчэ адзін чалавек.