Ігар Сідарук: Ня можна быць шчасьлівым і нешчасьлівым у адным часе

Your browser doesn’t support HTML5

Сапраўдны драйв ад жыцьця ў 55 гадоў. Літаратура і фатаграфія ідуць рука ў руку. Подых на поўныя грудзі. Nikon D610. Гарманічная правінцыя. Самы ўдалы горад на Палесьсі. Занятак не па душы. Кніжкі, якія не матэрыялізаваліся. Электроннае выданьне? Размова зь Ігарам Сідаруком, пісьменьнікам і фатографам, які жыве ў Кобрыне непадалёк Берасьця і чэрпае радасьць жыцьця поўнымі жменямі, як зь літаратуры, так і фатаграфіі, а таксама зь іншых крыніцаў.