Двое невядомых, узброеных нажамі, захапілі ў закладнікі пяць чалавек у царкве ў францускім горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ.
Агенцтва AFP паведамляе, што нападнікі забілі 92-гадовага сьвятара і сур’ёзна паранілі другога закладніка. Абодва нападнікі былі застрэленыя паліцыянтамі пры спробе пакінуць будынак.
Матывы нападу пакуль ня ясныя, але расьсьледаваньнем злачынства займаюцца антытэрарыстычныя падразьдзяленьні.