У маскоўскую кватэру палітоляга і публіцыста Андрэя Піянткоўскага раніцай 23 ліпеня ўварваліся супрацоўнікі ФСБ з ордэрам на ператрус. У кватэры знаходзіцца прапісаны там унук Андрэя Піянткоўскага Філіп. Неўзабаве туды прыбыў адвакат Марк Фейгін.
Участвую как защитник в обыске. Вы и представить себе не можете, что бывает за всего лишь статью на сайте в нынешней РФ...
— Mark Feygin (@mark_feygin) July 23, 2016
Ператрус праводзіцца па справе, распачатай пасьля публікацыі ў студзені 2016 году на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» артыкулу Піянткоўскага «Бомба, гатовая выбухнуць», прысьвечанага сытуацыі ў Чачні (цяпер артыкул стаіць на сайце ў зьмененым выглядзе).
Пракуратура выявіла ў гэтым артыкуле «прыкметы заклікаў да ажыцьцяўленьня дзеяньняў, накіраваных на парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці» Расеі. Акрамя таго, паводле пракуратуры, артыкул распальвае нянавісьць і варожасьць, а таксама «прыніжае годнасьць па прыкмеце нацыянальнасьці».