Тэрэза Мэй: пагрозы з боку Расеі і КНДР цалкам рэальныя

Тэрэза Мэй

Брытанскі прэм’ер заклікала дэпутатаў падтрымаць плян мадэрнізацыі ядзернага арсэналу краіны

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што краіна не павінна адмаўляцца ад ядзернай зброі.

Выступаючы ў панядзелак у парлямэнце, Мэй адзначыла, што брытанскі ядзерны арсэнал зьяўляецца «жыцьцёва важным складнікам сыстэмы нацыянальнай бясьпекі і абароны ўжо амаль паўстагодзьдзя і было б зусім няправільна ад гэтага адмаўляцца.

Паводле яе, пагрозы з боку такіх дзяржаў, як Расея і Паўночная Карэя, «цалкам рэальныя».

Такім чынам, прэм’ер-міністар падтрымала шматмільярдны плян мадэрнізацыі ядзернага арсэналу — перш за ўсё балістычных ракет Trident. Па гэтым пытаньні сёньня адбудзецца галасаваньне дэпутатаў.