Урачыстая боская літургія ў Полацку на завяршэньне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк, на якую сабраліся грэка-каталікі з усёй Беларусі, праходзіла перад храмам сьв. Параскевы Полацкай 17 ліпеня.
Пра гэта паведамляе сайт catholic.by.
Большую частку прысутных вернікаў склалі ўдзельнікі пілігрымкі, якія ішлі пяць дзён і скончылі сваё падарожжа 16 ліпеня малітвай каля муроў полацкай Сафіі, астатнія прыехалі на наступны дзень уранку.
Казаньне на Літургіі прамовіў айцец Андрэй Абламейка, душпастыр івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай.