У Ерэване працягваюцца перамовы з захопнікамі. Затрыманыя некалькі апазыцыйных актывістаў

Улады працягваюць перамовы з актывістамі руху «Ўстаноўчы парлямэнт», якія захапілі будынак паліцыі і закладнікаў

У Ерэване, на плошчы Свабоды, сёньня былі затрыманыя два актывісты апазыцыі. Гэта — лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Уставай, Арменія» Андрыас Гукасян і яго паплечнік Давід Санасаран.

Паводле інфармацыі таго ж агенцтва, раней па закліку армянскай апазіцыі на плошчу Свабоды прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб абмеркаваць шляхі выхаду з сытуацыі, якая ўзьнікла падчас ўзброенага захопу аддзелу паліцыі і закладнікаў. Паводле інфармацыі амбудсмэна Арменіі, да яго паступаюць скаргі іншых затрыманых грамадзян.

Улады спрабуюць пераканаць захопнікаў адмовіцца ад патрабаваньня вызваліць аднаго зь іх лідэраў Жырайра Сэфіляна, а таксама яшчэ некалькіх актывістаў, якіх яны лічаць іх палітвязьнямі

У Ерэване ўлады працягваюць перамовы з узброенымі апазіцыянэрамі з руху "Устаноўчы парлямэнт", якія захапілі будынак паліцыі, а таксама закладнікаў у раёне Эрэбуні.

Сэфілян з чэрвеня гэтага году знаходзіцца пад арыштам па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, а таксама ў незаконным набыцьці і захоўваньні зброі. У выпадку правалу перамоваў паліцыя гатовая нэўтралізаваць захопнікаў.

Пагасян пацьвердзіў гібель намесьніка начальніка патрульна-паставой службы Артура Ванаяня і раненьні яшчэ трох супрацоўнікаў паліцыі.

Прэзыдэнт Арменіі Серж Саргсян правёў нараду з кіраўніцтвам праваахоўных структур.

Паводле інфармацыі Армянскай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, у закладніках ўтрымліваюцца сем паліцыянтаў, у тым ліку намесьнік начальніка паліцыі Ерэвану.

Рана раніцай у нядзелю каля 30 узброеных людзей уварваліся на тэрыторыю штаба палка ППС, пратараніўшы брамы грузавіком. Захопнікі, прадстаўнікі "Устаноўчага парлямэнту" назвалі тое, што здарылася, "пачаткам бунту" з мэтай "зрынуць урад" і "вызваліць палітзьняволеных". "Устаноўчы парлямэнт", сярод актывістаў якога - вэтэраны вайны ў Нагорным Карабаху, вядомы арганізацыяй пратэстных акцый з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Арменіі Сержа Саргсяна. Арганізацыя востра крытыкуе Карабахскую палітыку ўладаў.

У Эрэбуні, густанаселены раён у паўднёвай частцы Ерэвану, сьцягнутыя паліцыянты і вайсковыя аддзелы; на дахах суседніх са штабам паліцыі дамоў разьмясціліся снайпэры; частка мясцовых жыхароў эвакуяваная. Апэрацыяй на месцы кіруе начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран. Першая спроба нэўтралізаваць захопнікаў, паводле некаторых паведамленьняў, скончылася няўдачай.