Выступаючы на CNN Turk, ён дадаў: "Мы пераадолеем гэта".
Тым часам, у сацыяльных сетках назіраецца вялікая колкасьць супярэчлівых паведамленьняў. Пішуць, што туркі стаяць у чэргах да банкаматаў і заправачных станцыяў, стараючыся выбраць у запас грошы і паліва.
#Breaking :Civilians rush to withdraw money from ATM machines in #Turkey as military attempts coup via @RudawEnglish pic.twitter.com/iuARIMMgbj
— حسن سجواني (@HSajwanization) July 15, 2016
Міжнародныя тэлеканалы паведамляюць, што аэрапорт Атацюрка ў Анкары перастаў працаваць. Усе рэйсы з Турэччыны адмененыя, рэйсы ў Анкару вяртаюцца ў порты вылету.