Пытаньне аб допуску да Алімпіяды расейскі лёгкаатлетаў вырашыць суд

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) паведаміла, што пытаньне аб 68 расейскіх спартоўцах, унесеных у сьпіс дапушчаных да Алімпіяды-2016, 21 ліпеня вырашыць Спартовы арбітражны суд.

А ў чэрвені ўсе расейскія лёгкаатлеты былі адхілены ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах з-за дыскваліфікацыі Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі IAAF, якая прыняла такое рашэньне на падставе расьсьледаваньня Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва — WADA, якое выявіла масавыя і сыстэматычныя парушэньні яго правілаў у расейскай лёгкай атлетыцы.

У сьпісах IAAF ёсьць толькі два расейскія спартоўцы, чый удзел у Алімпіядзе не залежыць ад рашэньня суду, — гэта скакуха ў даўжыню Дар’я Клішына і бягуха Юлія Сцяпанава, першай якая распавяла пра ўжываньне допінгу ў расейскім спорце.

13 ліпеня Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) дазволіў Клішынай выступаць пад расейскім сьцягам. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік МАК Томас Бах. Раней міжнародная асацыяцыя дазволіла Клішынай удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях як нэўтральнаму спартоўцу. Пытаньне аб допуску да Алімпіяды Юліі Сьцяпанавай, якая ня хоча выступаць за расейскую каманду, будзе вырашацца пазьней.