Ураган пашкодзіў 8 самалётаў у менскім аэрапорце

З-за непагадзі ў Нацыянальным аэрапорце пашкоджаныя 8 самалётаў. Два зь іх сутыкнуліся паміж сабой, невялікі самалёт перавярнуўся і яго разарвала на кавалкі, яшчэ пяць самалётаў былі пашкоджаныя нязначна.

На аўтамабільнай стаянцы фрагмэнтамі дрэў і сарванымі канструкцыямі пашкоджана некалькі аўтамабіляў.

Падчас стыхійнага бедзтва на тэрыторыі аэрапорта ніхто з наведвальнікаў, пасажыраў і работнікаў не пацярпеў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.