«Лявада-цэнтар»: у Расеі зьменшыўся ўзровень антыамэрыканізму

Пры гэтым усё больш грамадзян верыць у тое, што сама Расея пагражае іншым краінам.

Лік расейцаў, якія лічаць, што ЗША ўяўляюць пагрозу для іншых краін, дасягнула самага нізкага за апошнія дзесяць гадоў ўзроўню. Так лічаць 69 адсоткаў апытаных. У лютым мінулага году 77 адсоткаў расейцаў заявілі аб тым, што Вашынгтон зьяўляецца небясьпекай для іншых краін.

Такія дадзеныя апытаньня «Лявада-цэнтра», праведзенага ў канцы чэрвеня, якія публікуе РБК.

На думку экспэртаў, калі раней ва ўяўленьні расейцаў існавала мадэль, што ёсьць Злучаныя Штаты, Расея і ўвесь астатні сьвет, то цяпер у іх ствараецца ўражаньне, што іншыя краіны ўсё больш пераходзяць «пад крыло» ЗША. Акрамя таго, зьмяншэньне долі тых, хто кажа пра амэрыканскую пагрозу, можа быць зьвязана яшчэ і з тым, што за год ЗША не ўмяшаліся ва ўнутраныя справы якой-небудзь новай краіны.

У той жа час на гэты раз сацыёлягі не задавалі пытаньне: зьяўляюцца ці не ЗША пагрозай для Расеі. Паўгода таму абсалютная большасьць расейцаў (71 працэнт) заяўлялі аб адмоўнай ролі ЗША ў сьвеце.

Апытаньне таксама паказала, што ўсё больш грамадзян верыць у тое, што сама Расея пагражае іншым краінам. Калі ў сакавіку 2006 і 2007 гадоў 84 адсоткі апытаных лічылі, што Расея ня ёсьць пагрозай, то цяпер такое меркаваньне выказалі 77 адсоткаў.