Пісьменьнікі і журналісты хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць мовазнаўцы і журналіста Радыё Свабода Юрася Бушлякова, які праз цяжкую хваробу пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.
«Ён вельмі любіў футбол, і ўсе ведалі ягонае захапленьне, быў вялікім фанатам і сам часта гуляў, у тым ліку на гэтым самым полі», — распавялі удзельнікі.
На здымку (зьлева направа): Серж Мінскевіч, Павел Касьцюкевіч, Ільля Бахарэвіч, Арсеній Бастунец, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Цыганкоў, Максім Клімковіч.